Тэкст першай беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая будзе працягвацца да 20 хвілін, будзе складацца з фрагмэнтаў 2-й і 3-й Устаўных Грамат, у якіх гаворка ідзе аб правах і свабодах грамадзян Беларусі, а таксама з аднаго артыкулу Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Пра гэта паведаміў аўтар ідэі дыктоўкі палітоляг Уладзімер Падгол у інтэрвію агенцтву БелаПАН. Дыктанты будуць правераны толькі пасля таго, як яго напіша апошні чалавек. Пераможцы атрымаюць разнастайныя прызы. Фотавыставу матэрыялаў плануецца прадэманстраваць у Беларусі і тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью‑Йорку.

Нагадаем, 15 сакавіка ў Мінску і офісе ТБМ была праведзеная першая дыктоўка. У ёй удзельнічала каля 20 чалавек — культурныя дзеячы, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі і замежных дыпламатычных місій.

Паводле слоў Падгола, дыктоўкі праходзяць штодня ў розных гарадах Беларусі, а таксама за мяжой. Апошні дыктант адбудзецца 26 сакавіка.

МенскАгульнанацыянальная дыктоўка на сядзібе ТБМ будзе адбывацца паводле наступнага графіку:

11:00 — Савецкі і Першамайскі раёны,

12:00 — Ленінскі, Цэнтральны і Кастрычніцкі раёны,

13:00 — Маскоўскі і Фрунзенскі раёны,

14:00 — Заводзкі і Партызанскі раёны,

15:00 — Менскі раён і тыя, хто не пасьпеў напісаць дыктоўку разам з калегамі са сваіх раёнаў,

16:00— тыя, хто не пасьпеў напісаць дыктоўку разам з калегамі са сваіх раёнаў.

Сябры палітычных партый запрашаюцца пісаць агульнанацыянальную дыктоўку на офісе БНФ (праспэкт Машэрава, 8). Дыктоўка будзе пачынацца аб 11, 12, 13, 14, 15, 16-й гадзінах.

Горадня

Агульнанацыянальную дыктоўку да 90-х угодкаў БНР праходзіць у памяшканьні Таварыства беларускай школы з 12 да 16 гадзінаў. У якасьці тэксту вырашана ўзяць прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская». Праводзіць дыктоўку будуць супольна гарадзкія арганізацыі ТБШ і ТБМ. Усе, хто захоча пісаць яе, атрымаюць асадкі з надпісам: «Удзельніку агульнабеларускай дыктоўкі. Горадня, 22.03.2008».

Створаны прызавы фонд: самы малады і самы стары з удзельнікаў атрымаюць падарункі.

Віцебск

17 сакавіка на офісе Партыі БНФ у Віцебску ў межах агульнанацыянальнай акцыі адбылася дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да 90-годзьдзя абвяшчэньня БНР. Прынялі ўдзел сябр сябры партыі.

На 20 сакавіка заплянаваная дыктоўка сярод сябраў «Моладзі БНФ».

Пададзена заяўка ў абласную бібліятэку на правядзеньне дыктоўкі ў беларускай залі 23 сакавіка з 14.00 па 14.30 ад імя абласной арганізацыі ПБНФ за подпісам старшыні рады К.Смолікава.

Магілёў

Дыктоўка мае адбыцца 23 сакавіка. Даведкі праз тэл. 388-35-61.

Дыктоўка на радыё

Усе тыя, што жадаюць далучыцца да напісаньня агульнабеларускай дыктоўкі з нагоды 90-х угодкаў БНР, але не ведаюць дзе, могуць зрабіць гэта не выходзячы з дому. У суботу, 22 сакавіка і ў нядзелю, 23 сакавіка з 12-й да 13-й і з 16-й да 17-й гадзіны ў эфіры Эўрарадыё прагучыць дыктоўка, якую будуць пісаць беларусы па ўсім сьвеце. Слухаць Эўрарадыё ў гэты час можна ў інтэрнэце на www.euroradio.fm, а таксама на спадарожніках Hotbird 6 (13° East (11013МГц/Н/27500)) і Sirius 4 (5°East (12379.62МГц/H/27500)).

З 20 да 30 сакавіка на сайце Эўрарадыё можна будзе спраўдзіць, як ты напісаў дыктоўку праз адмысловую форму.

Дыпляматы замежных краінаў падтрымалі беларускую мову

15 сакавіка а 14-й на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Менску стартавала Першая агульнананацыянальная дыктоўка. Удзел у ёй бралі паслы замежных краінаў, дзеячы культуры, прадстаўнікі СМІ.

Дыктоўка, прымеркаваная да 90-годзьдзя БНР, задумлялася найперш як акцыя салідарнасьці, пісаць яе ўсенародна прапануецца 23 сакавіка. "Сёньняшняя сустрэча на ТБМ была выкліканая тым, што ня ўсе дыпляматы, якія захацелі выказаць падтрымку беларускай мове, змогуць узяць удзел у дыктоўцы 23-га", — кажа ініцыятар ідэі Ўладзімер Падгол.

На Сядзібу ТБМ прыйшлі дыпляматы зь Вялікай Брытаніі, ЗША, Літвы, Польшчы, Славакіі, Украіны, Чэхіі і Швэцыі. Перад уласна пісаньнем адбыўся імправізаваны паэтычны фэстываль, зладжаны сіламі дыпляматычнага корпусу. Часовы павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак прачытаў верш клясыка славацкае літаратуры Паўла Орсага Гвездаслава, прысьвечаны роднай мове. Пераклад рабіў сам спадар Рэгак з дапамогаю Васіля Сёмухі. Сьледам гучалі па-беларуску творы зь літоўскае, польскае, украінскае клясыкі, якія чыталі прадстаўнікі гэтых краінаў -- дарадца пасла Літвы Дарыюс Віткаўткас, прэс-сакратар пасольства Польшчы Моніка Садкоўска, пасол Украіны Ігар Ліхавы. Часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс прачытаў па-ангельску адзін з санэтаў Янкі Купалы. Гэтыя выступы-прысьвячэньні, паводле словаў ініцыятараў, мусіла распачаць чытаньнем па-беларуску «Білю аб правах чалавека» пасол ЗША Карэн Ст'юарт.

У якасьці тэксту дыктоўкі была абраная трохі адаптаваная прадмова да «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча. Замежнікі, хто не пачуваўся пэўным у мове, пісалі дыктоўку па-свойму, празь перакладчыкаў.

Прадстаўнік Швэцыі Стэфан Эрыксан пісаў дыктоўку па-беларуску і сярод першых здаў яе на праверку. Іншы выдатны знаўца беларускай мовы, амбасадар Ізраілю Зэеў Бэн-Ар'е, ня змог прысутнічаць з прычыны шабату. Але ён паабяцаў узяць удзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы 23 сакавіка.

«Галоўная ж тут ня колькасьць памылак, галоўнае — удзел, — кажа У. Падгол. — Галоўнае — паказаць, што мова наша для нас сьвятая».

Прысутны

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0