Кампанія Taloustutkimus правяла паводле замовы службы навінаў Yle апытанне грамадскай думкі пра тое, ці ўяўляе развіццё спраў у Расіі пагрозу для Фінляндыі.

51 працэнт рэспандэнтаў лічыць усходняга суседа пагрозай для краіны, праўда, год таму такога меркавання прытрымліваліся 56%.

Разам з тым колькасць тых, хто не знаходзіць пагрозы з боку Расіі, засталося на ранейшым узроўні — 38%. 11% рэспандэнтаў не змаглі адказаць на пытанне.

У праведзеным на мінулым тыдні апытанні прынялі ўдзел 1002 жыхароў Фінляндыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?