Як заявіла міністр унутраных спраў Аўстрыі Ёхана Мікль-Ляйтнэр, на прапускных пунктах на мяжы паміж Аўстрыяй і Славеніяй з'явяцца новыя загараджальныя бар'еры, а ўздоўж мяжы краін будзе пабудаваны плот.

«Мэта гэтага кроку — не закрыць мяжу, а забяспечыць кантраляваны і спарадкаваны ўезд [мігрантаў] у нашу краіну», — заявіла Мікль-Ляйтнэр у інтэрв'ю мясцовай тэлерадыёкампаніі Oe1.

Тыдзень таму ўлады Славеніі пачалі пускаць у краіну бежанцаў з тэрыторыі суседняй Харватыі. Перад гэтым Славенія афіцыйна абмежавала колькасць мігрантаў, якім будзе дазволены ўезд у краіну. Уведзены штодзённы ліміт у памеры 2,5 тысячы чалавек.

Аўстрыя ўпускае ў краіну толькі па 1500 чалавек у дзень. Пры гэтым, пасля таго, як Венгрыя закрыла сваю мяжу з Харватыяй, Славенія засталася адзіным пунктам транзіту ў Заходнюю Еўропу для прыбываючых бежанцаў.

Як паведамляецца, сітуацыя на славенска-аўстрыйскай мяжы хаатычная. Тысячы бежанцаў тоўпяцца вакол драцянога плота, які абараняе ланцужок няўзброенай аховы. Бежанцаў прапускаюць групамі прыкладна па 10 чалавек. Паведамляецца, што ў ноч на сераду некалькі мігрантаў перабраліся праз плот нелегальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?