Кампанія TeamExpert займаецца арганізацыяй івэнтаў для розных кампаній. Сама кампанія пазіцыянуе сябе так:

«Шматгадовы досвед працы ў галіне развіцця персаналу дазваляе нам арганізоўваць і праводзіць для вас высакакласныя мерапрыемствы, напоўненыя бізнэс-сэнсам. Любы event — ад класічнага вяровачнага курсу да глабальнай карпаратыўнай бізнэс-падзеі або праекта па развіцці HR-брэнда — гэта інвестыцыя ў рэнтабельнасць персаналу вашай кампаніі. Мы ведаем, як зрабіць аддачу максімальнай і з задавальненнем прапануем найлепшае рашэнне для вас».

Нядаўна кампанія аплаціла рэкламу ў Фэйсбуку, якую беларускі сегмент мог пабачыць, праглядаючы стужку навін. 

Як відаць па фота, у квэсце прымаў удзел чалавек, які апрануў на сябе нацысцкую форму. У допісе TeamExpert прапанавала паўдзельнічаць у розыгрышы квэста для кампаніі. Гэта выклікала негатыўныя водгукі сярод карыстальнікаў Фэйсбука. Мы патэлефанавалі ў event-кампанію, каб разабрацца ў сітуацыі.

Каментар дала Екацярына — менеджар па развіццю кампаніі TeamExpert. 

«Нам ужо паступалі водгукі наконт гэтых фотаздымкаў. Насамрэч мы не пераследавалі ніякіх мэтаў, прапаганды фашысцкай тэматыкі і г.д. Мы ўвогуле за пацыфізм і дастаткова мірная кампанія. Сцэнар таго квэсту наадварот прапаноўваў барацьбу з правіламі Трэцяга рэйху. Таму ў дадзеным выпадку нам патрэбны былі проста яркія фотаздымкі для прыцягнення ўвагі».

Кампанія ўжо шкадуе, што змясціла гэтыя здымкі. «Я гатовая ўжо выдаліць іх, бо мы не думалі што гэта выкліча такі рэзананс. Але проста розыгрыш ідзе. Мы спрабавалі неяк змяніць малюнак, але цяпер ужо немагчыма гэта зрабіць».

«Той квэст быў наадварот накіраваны на барацьбу з Трэцім рэйхам. Гэта была замова той арганізацыі. А ўсе астатнія сцэнары распрацоўваюцца ў нас індывідуальна, у залежнасці ад жаданняў кліентаў. Мы разумеем, што нашыя дзяды ваявалі і шануем іх перамогу, таму ў нас абсалютна ніякіх прадузятасцяў на гэты конт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?