Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў — Дзяды.
«У нядзелю, 1 лістапада, сустракаемся а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82), — паведамляецца ў суполцы арганізацыі ў фэйсбуку. —
Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы.
Разам з намі будзе Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу».