Кампетэнтным органам Беларусі перададзены беларускі грамадзянін Георгій Жук. Як паведамляе пракуратура Маскоўскай вобласці, ён адшукваўся за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару). 

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, Жук, займаючы пасаду выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінскага гарвыканкама, у 2005 годзе атрымаў ад заснавальніка прыватнага гандлёвага прадпрыемства хабар у 80 тысяч даляраў ЗША. За ўказаную суму Жук абяцаў спыніць праверкі арганізацыі, а таксама крымінальную справу, распачатую ў дачыненні да партнёра заснавальніка. 

Пасля ўчынення злачынства Жук схаваўся ад праваахоўных органаў. 

У сакавіку 2015 года супрацоўнікі паліцыі затрымалі яго на тэрыторыі Арэхава-Зуеўскага раёна Маскоўскай вобласці. 

У дачыненні да Жука органы пракуратуры Маскоўскай вобласці правялі экстрадыцыйную праверку. Матэрыялы былі накіраваны ў Генеральную пракуратуру РФ, па рашэнні якой цяпер ён выдадзены беларускаму боку для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?