Ва ўзросце 90 гадоў памёр аўтар «Касмічнай адысеі» Артур Кларк. Адзін з самых вядомых навуковых пісьменнікаў‑фантастаў памёр ва ўласнай хаце на выспе Шры‑Ланка.

Кларк з Айзекам Азімавым і Робертам Хайнлайнам уваходзіць у «вялікую тройку» навуковых фантастаў, якія зрабілі вялізны ўплыў на развіццё гэтага жанру.

Артур Кларк з’яўляўся не толькі пісьменнікам, але і прызнаным навукоўцам, футуролагам і вынаходцам, адзначае CyberSecurity. У сярэдзіне мінулага стагоддзя ён прапанаваў свету канцэпцыю глабальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі.

Гэтая ідэя пасля была рэалізаваная, а геастацыянарную арбіту называюць арбітай Кларка. Потым была рэалізаваная ягоная здагадка аб тым, што арбітальныя спадарожнікі можна выкарыстоўваць для прадказання надвор’я.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0