Сярод назіральнікаў АБСЕ ў Луганскай вобласці аказаліся вайсковыя разведчыкі з Расіі. Журналісты ТСН адшукалі доказы, што ў міжнароднай місіі працуюць шпегі з краіны-агрэсара.

Да гэтага часу ў адрас АБСЕ гучалі толькі агульныя падазрэнні, што гэтая місія не такая ўжо і незалежная. Якія ж менавіта абавязкі выконваюць кадравыя вайскоўцы з галоўнага выведупраўлення РФ ва Украіне — кіраўніцтва АБСЕ дэталяў не выдае.

Тым часам журналістка ТСН Ганна Бока заспела на гарачым, як адзін з назіральнікаў у вольны ад патрулявання час праводзіў яшчэ і прапаганду за «рускі свет» гараджанам на Луганшчыне.

«Не хвалюйцеся! Мы яшчэ трошкі паваюем ў Сірыі і вернемся», — такое можна пачуць у горадзе, дзе яшчэ ў ваколіцах некалькі тыдняў як не гудзіць зброя, а людзі толькі прыслухоўваюцца да перамір'я. Цікава, што такую «заспакаяльную» прапаганду вёў сябра місіі АБСЕ.

Пасля аказалася, што чалавек не толькі сябра місіі, але і спецназавец галоўнага выведупраўлення РФ. Аднак спачатку на камеру ён прызнаваўся ў любові да Украіны. А пазней пагражаў журналістам за здымку.

Ужо праз паўгадзіны яго кіраўніцтва звольніць і растлумачыць — за тое, што прадстаўнік вядомай арганізацыі ў цэнтры горада бадзяўся «пад мухай». Каб схаваць скандал, назіральніка з Расіі калегі з іншых краін паспрабуюць схаваць у гасцінічны нумар. Кіраўніцтва Луганскага аддзялення на здымачную групу ТСН выкліча ахову. А прадстаўнік АБСЕ ва Украіне адзначыць: за непрыстойныя паводзіны прабачэння не будзе ні аднаму з членаў іх каманды.

«Было б несправядліва, калі б гэты інцыдэнт з адным чалавекам кінуў цень на 590 міжнародных назіральнікаў», — заявіў спікер. Чаму кіраўніцтва АБСЕ так займаецца толькі паводзінамі, а не мінулым сваіх падапечных, журналісты спыталі і ў кіеўскай ячэйцы, і ў галоўным аўстрыйскім офісе. Там толькі запэўнілі, што ў складзе маніторынгавых груп на Данбасе працуе ўсяго 32 грамадзяніна з краіны-агрэсара, і ўсе яны — прафесіяналы.

Тым часам таго, каго ў АБСЕ называюць спецыялістам, журналісты заспелі за зборам чамадана. Ён ашаламіў шчырасцю.

«Я — Максім Удавічэнка, я сапраўды назіральнік АБСЕ. Так, я служыў у рускіх Узброеных сілах. Так, я спецназавец ў галоўным выведупраўленні. Ты трапіла не на тую рыбу. Я афіцэр ГРУ. Яны мяне зараз выклікалі, яны ж ведаюць хто я», — распавядае мужчына журналістцы на камеру. Удавічэнка дадае, што трапіць у міжнародную місію яму было не складана. Не распазналі ў назіральніку варожага выведніка ні ва ўкраінскім МЗС, ні ў СБУ.

«Я праз МЗС зарэгістраваўся, прайшоў сумоўі, прайшоў пісьмовую працу. Гэта нельга спісваць з Інтэрнэту. Але я расеец», — кажа мужчына. Яшчэ расеец паказвае, што з акупацыйнай арміі на Усходзе Украіны яго сябры перабраліся ў Сірыю. А яшчэ, па версіі шпіёна, на адрэзаным Данбасе засталіся пераважна мясцовыя баевікі.

На развітанне расеец паказвае фота, як ваяваў у Чачні. І не хавае: яго таварышаў-армейцаў ніхто не гоніць ваяваць ва Украіну. «Нас ніхто не прымушае. Салдаты, вайскоўцы —тупарылыя», — кажа мужчына.

Тым часам у адным з севераданецкіх рэстаранаў персанал з палёгкай вітае вестку аб звальненні гора-назіральніка. Аказваецца, што за час службы Максім Удавічэнка стаў зоркай сярод мясцовых бармэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?