27 кастрычніка на YouTube-канале нацпарка з'явіўся фільм «Белавежская пушча. Першародны лес», зняты журналістамі Animal Planet (Europe) Discovery.

«Гэта запаведнік Белавежская пушча ў Беларусі. Старажытны лес, які знаходзіцца пад абаронай дзякуючы сваім велізарным памерам, цяжкадаступнасці і бязмежнай велічы. Гэта капсула часу для многіх жывёл. Яны захаваліся тут у той час, як астатнія першабытныя экасістэмы планеты былі разбураны чалавекам. Запаведнік дазволіў выжыць многім відам, якія практычна вымерлі ў іншых рэгіёнах Зямлі», — паведамляе дыктар ў самым пачатку фільма.

Працягласць відэа - 45 хвілін. За гэты час глядач зможа атрымаць асалоду ад маляўнічых краявідаў, унікальных кадраў дзікіх жывёл, а таксама больш падрабязна пазнаёміцца з багаццем флоры і фауны нацыянальнага парку. Творчая група здымала матэрыял у чэрвені-ліпені 2015 года.

Сусветная прэм'ера фільма адбылася 27 верасня. Фільм агучаны на шасці мовах (англійскай, балгарскай, польскай, румынскай, рускай і чэшскай).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?