Беларуская арганізацыя SYMPA запусціла сайт Opentenders.by, які дапамагае аналізаваць інфармацыю аб дзяржзакупах і выяўляць магчымыя карупцыйныя схемы.

Як працуе платформа? Інфармацыя аб дзяржзакупах збіраецца з усіх адкрытых крыніц. Выкарыстоўваючы фільтры, можна адсачыць замоўцаў і пераможцаў тэндэраў.

На наступным этапе рэалізацыі праекта працэс выяўлення патэнцыйных парушальнікаў заканадаўства будзе аўтаматызаваны. З дапамогай спецыяльных праграмных алгарытмаў сістэма будзе аналізаваць базу дзяржзакупаў і пазначаць тыя з іх, у якіх відавочныя парушэнні заканадаўства (напраклад, завышаныя закупачныя цэны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?