Дзяржава павінна ствараць умовы, у якіх сельскагаспадарчыя прадпрыемствы маглі б разлічвацца за свае даўгі, а не сама разлічвацца за іх, заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, адказваючы на пытанні парламентарыяў на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі 30 кастрычніка ў Мінску. 

Ён паведаміў, што цяпер рыхтуецца праект указа, які прадугледжвае рэструктурызацыю запазычанасцяў сельгаспрадпрыемстваў. «Але нічога спісвацца не будзе, усё павінна вяртацца. Можа пазней — праз пяць-сем гадоў, на працягу 10 гадоў. Але гэта ўсё павінна быць вернута», — падкрэсліў Русы. 

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што ў рабоце над праектам указа «засталася яго шліфоўка і даклад кіраўніку дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?