Двум мужчынам 1975 і 1991 года нараджэння, жыхарам пасёлка Прыдняпроўскі, Рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэта прад'явіў абвінавачванне па ч. 2 арт. 183 КК (незаконнае пазбаўленне волі, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця пацярпелага).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, абвінавачаныя распівалі з пацярпелым спіртныя напоі. Потым яны пасварыліся, звязалі апошняга вяроўкамі і адвезлі на аўтамабілі на бераг Дняпра. Там прывязалі да ног пацярпелага кавалак рэйкі і кінулі яго ў ваду. Затым дасталі мужчыну, які страціў прытомнасць, з ракі, адвезлі да аднаго з шматкватэрных дамоў у пасёлку Прыдняпроўскі і кінулі каля пад'езда. Мужчыну заўважыла жыхарка пасёлка і выклікала хуткую дапамогу. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю з пераахаладжэннем, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і страсеннем мозгу.

Абвінавачаных трымаюць пад вартай. Матывы злачынства высвятляюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?