Заходнія журналісты Юліян Ропке і Чарльз Лістэр апублікавалі фотаздымкі калоны расійскай тэхнікі ў Сірыі недалёка ад Латакіі, у населеным пункце Шылфація.

У калоне прысутнічаюць расійскія КамАЗы, Уралы, БТР-80, а таксама 152-мм гаўбіца МСТА-Б. У той жа момант на тэхніцы цалкам адсутнічаюць якія-небудзь распазнавальныя знакі, што паказвалі б яе прыналежнасць да войскаў пэўнай краіны.

Таксама варта адзначыць, што ўзброеныя людзі на фатаграфіях апранутыя ў расійскі камуфляж, у тым ліку ў яго новую мадыфікацыю. Ёсць падставы меркаваць, што гэта менавіта расійскія вайскоўцы, якія накіроўваюцца на фронт.

Такім чынам, словы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб тым, што Расія не будзе браць удзел у наземнай аперацыі ў Сірыі, не пацвердзіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?