Афіцыйнай інфармацыі аб трагедыі пакуль няма, паведамляе Onliner.by. Усе, уключна са сваякамі, чакаюць заключэння медыцынскай камісіі з Мінску.

З жыцця сышла 23-гадовая маладая мама, здаровая па ўсіх паказчыках.

Сёлета летам у яе прайшло вяселле, дзіця мусіла нарадзіцца ў канцы кастрычніка.

Падрыхтоўка да родаў ішла планава. У апошні момант вырашылі рабіць кесарава сячэнне. Далей пачынаюцца чуткі: хтосьці кажа, што розныя дактары, не дамовіўшыся, увялі падвойную дозу для наркозу, іншыя — што анестэзіёлаг няправільна разлічыў норму, трэція — пра анафілактычны шок ад алергіі на прэпарат. Факт у тым, што сэрца маладой мамы спынілася.

Дзіця засталося жывым.

«Так, маладая мама была абсалютна здаровая. Не было ні тромба, ні інсульту. Але дадзеныя экспертызы не паказваюць на віну дактароў. Былі праведзены і ўсе неабходныя рэанімацыйныя дзеянні, выкананая правільнасць ўвядзення прэпаратаў, - распавялі ў Маладзечанскай раённай бальніцы.

Па афіцыйных дадзеных, гэта першы выпадак мацярынскай смяротнасці ў гэтым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?