На Сінайскім паўвостраве ў Егіпце знойдзеныя абломкі расійскага самалёта Airbus-A321.

Самалёт належаў кампаніі «Кагалымавія» (яна ж MetroJet).

Самалёт належаў кампаніі «Кагалымавія» (яна ж MetroJet).

Лайнер вылецеў з аэрапорта Шарм-эш-Шэйха раніцай 31 кастрычніка. Ён накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург.

«Рэйс 9268 вылецеў у 6.21 па маскоўскім часе і знік з экранаў радараў праз 23 хвіліны», — паведамілі ў «Росавіяцыі».

На борце было 217 пасажыраў (сярод іх 213 грамадзян Расіі, трое грамадзян Украіны і адзін грамадзянін Беларусі, якія вярталіся з адпачынку ў Егіпце) і 7 членаў экіпажа, таксама грамадзяне Расіі. Не выжыў ніхто. Апублікаваны спіс пасажыраў.

Пілот нібыта запытваў тэрміновую пасадку праз праблемы з рухавіком, пасля чаго самалёт знік з радараў. Перад гэтым лайнер спусціўся на 1500 метраў.

* * *

Экіпаж разбітага расійскага авіялайнера некалькі разоў за тыдзень скардзіўся на праблемы з рухавіком, паведаміла крыніца «РІА Новості» ў аэрапорце Шарм-эш-Шэйха». Гэты борт да гэтага некалькі разоў на працягу тыдня звяртаўся ў тэхнічную службу ў сувязі з адмовай з запускам рухавіка», — паведаміла крыніца.

* * *

Сярод загінулых у авіякатастрофе расійскага самалёта ў Егіпце — 28-гадовы беларус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0