У Горадні на мясцовага бамжа, які зьеў у чужой кватэры дзесяць катлет, заведзена крымінальная справа. Аб гэтым паведамляецца на сайце УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Галодны мужчына пракраўся ў жытло праз фортку. На той момант у кватэры нікога не было. Добра павячэраўшы дзесяцьцю адбіўнымі катлетамі, валацуга пакінуў кватэру. З сабой бомж нічога ня ўзяў, адзначыў падпалкоўнік міліцыі, начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Горадні Віталь Асоцкі.

Паводле яго слоў, 47-гадовы падазраваны нядаўна адбыў пакараньне за рабунак, а таксама прайшоў курс лячэньня ад алькагалізму. Мужчына, як патлумачыў Асоцкі, пачаў жабраваць праз адсутнасьць працы і грошай.

Тое, што адбылося, было кваліфікавана па артыкуле 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Крадзеж»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?