Адзін з пасажыраў рэйса «Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург», які разбіўся ў небе над Егіптам, — 28-гадовы Раман Серадзінскі.

Раман Серадзінскі.

У спісах пасажыраў ён пазначаны ў беларускай транскрыпцыі Raman Seradzinski.

Хлопец нарадзіўся ў Клічаве (Магілёўская вобласць), дзе і скончыў школу. Пасля Раман вучыўся ў Магілёўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.

У сярэдзіне 2000-ых Раман з'ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе пераходзіў з працы на працу. На ягонай старонцы ва Укантакце пазначана, што цяпер ён быў уладкаваны ў кампаніі «Аліянс».

Апошні раз Раман заходзіў на сваю старонку Укантакце ўвечары 30 кастрычніка, за ноч да вылету.

Тыдзень таму ён выставіў новы аватар — здымак з егіпецкага курорта.

* * *

Сваякі Рамана ўжо ведаюць пра трагедыю, аднак пакуль не гатовыя каментаваць сітуацыю.

* * *

Кампенсацыя сем'ям загінулых складзе каля 2 мільёнаў расійскіх рублёў (гэта каля $32 тысяч у эквіваленце).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?