У дадатак да «дыямэнту ведаў» Нацыянальнай бібліятэкі праз квартал плянуецца ўзьвесьці «сыльвін» Белкалію.

Кампанія Varabyeu Partners спраектавала для Беларускай калійнай кампаніі арыгінальны офісны будынак у Менску. Галоўная ідэя будынку была ўзятая з формы калійнга крышталю. Ружовы мінэрал як бы спалучае два крыла пабудовы.

Апроч уласна офісных памяшканьняў, у будынку прадугледжаны падземны гараж, спартовы комплекс, саўна і басэйн, паведамляе сайт Worldarchitecturenews.com.

На пададзеных на сайце здымках макету бачна, што новабудоўля мае паўстаць на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці (б. Скарыны) і вуліцы Каліноўскага.

Глядзі яшчэ:
На галоўным праспэкце сталіцы пабудуюць 20‑павярховую «Ю»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0