Міністр грамадзянскай авіяцыі Егіпта Хусам Камаль паведаміў пра знаходку дзвюх чорных скрынь лайнера A321 авіякампаніі «Кагалымавія», які пацярпеў крушэнне ў Егіпце. Пачалася іх расшыфроўка, пішуць »Ізвестія».

Reuters

Reuters

Расавіяцыя і МАК будуць прымаць удзел у расследаванні прычын крушэння расійскага лайнера.

Адна з версій крушэння — тэхнічная няспраўнасць самалёта. Пілот самалёта авіякампаніі «Кагалымавія» перад катастрофай запытаў экстранную пасадку ў аэрапорце горада Эль-Арыш на поўначы Сіная з-за тэхнічнай непаладкі, паведамляюць авіяцыйныя ўлады Егіпта.

Па словах прадстаўніка егіпецкага камітэта па расследаванні авіяцыйных інцыдэнтаў Аймана аль-Мугадэма, пілот папярэдзіў наземных дыспетчараў, што на самалёце паўстала «тэхнічная праблема» і яму трэба прызямліцца як мага хутчэй.

Згодна з радарнымі назіраннямі, самалёт зніжаўся з хуткасцю два кіламетры ў хвіліну перад тым, як упасці на зямлю.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў стварыць урадавую камісію для высвятлення прычын катастрофы. Міністр транспарту РФ Максім Сакалоў абверг паведамленні аб тым, што самалёт нібыта збілі з зенітнай ракеты тэрарысты.

1 лістапада абвешчана ў Расіі днём жалобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0