Авіякампанія Emirates услед за Lufthansa і Air France прыняла рашэнне прыпыніць палёты над Сінайскім паўвостравам у сувязі з крушэннем расійскага лайнера A321.

«Emirates ў цяперашні час будзе пазбягаць палётаў над Сінайскім паўвостравам, пакуль не з'явіцца дадатковая інфармацыя. Мы сочым за развіццём падзей», — цытуе прадстаўніка кампаніі агенцтва Франс прэс.

Егіпецкае аддзяленне экстрэмісцкага руху «Ісламская дзяржава» ўзяло на сябе адказнасць за крушэнне расійскага самалёта, аднак, як кажуць прадстаўнікі ўладаў Егіпта і Расіі, пакуль няма ніякіх падстаў сцвярджаць, што ён быў збіты.

Lufthanza і Air France таксама патлумачылі сваё рашэнне часова не лётаць над Сінай мерай засцярогі, якую неабходна прыняць, пакуль сітуацыя не праясніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?