У апошнi тыдзень сакавiка добрага надвор’я ў нашай краiне не прадбачыцца, а чакаецца наадварот вяртаньне халадоў, — паведамiў начальнiк службы гiдрамэтэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдрамэтцэнтру Дзьмiтрый Рабаў.

Сярэднясутачная тэмпэратура за 17 дзён сакавiка склала ад плюс 1 да 6,6 градуса цяпла, што на 5—5,5 пункта вышэй за клiматычную норму ў першым месяцы вясны. Такi цёплы пачатак сакавiка сустракаецца раз у 15—20 гадоў. Аднак у апошнюю дэкаду сакавiка тэрыторыю Беларусi будуць турбаваць атлянтычныя цыклёны, якiя прынясуць холад і мокры снег. Уначы будзе ад 0 да 6 марозу, удзень — 1—7 градусаў цяпла. Крыху цяплей будзе толькi ў гэтыя выхадныя, калi ўначы чакаецца каля 0, а ўдзень ад 2 да 8 градусаў цяпла. Ня вельмi цёпла будзе i ў першай дэкадзе красавiка, ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў ноччу, удзень 2—7 цяпла, мокры сьнег i дождж.

У другой дэкадзе красавiка завiтае i сапраўды веснавая хваля цяпла. Тэмпэратура паветра ўначы ад 0 да плюс 5 градусаў, удзень — 7—12 цяпла. У апошнiя днi трэцяй дэкады красавiка тэмпэратура паветра ўначы павялiчыцца да 3—8 градусаў цяпла, удзень — прыкладна да плюс 13—18 градусаў. Увогуле сярэднямесячная тэмпература ў красавiку чакаецца на ўзроўнi плюс 4—7 градусаў.

Сёлета ў Эўропе сярэднегадавы ўзровень тэмпэратур будзе крыху нiжэйшым, чым у апошнiя гады. Разам з тым сёлета айчынныя сыноптыкi прагназуюць даволi сьпякотныя пэрыяды летам, калi тэмпэратура паветра ў лiпенi будзе трымацца на працягу дэкады на ўзроўнi каля 30 градусаў цi нават больш.

Сяргей Куркач, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0