Тры чалавекі загінулі і адзін пацярпеў падчас пажару ў Мінскім раёне.
Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС, 31 кастрычніка ў 03.02 паступіла інфармацыя пра пажар у кватэры аднапавярховага трохкватэрнага жылога дома па вуліцы Працоўнай, 27, у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна.
У выніку надзвычайнага здарэння загінулі тры чалавекі, асобы якіх ўстанаўліваюцца. Высвятляецца і прычына пажару. Апёкі І—ІІІ ступені (40% цела) атрымаў грамадзянін 1995 года нараджэння, які нідзе не працуе. Ён шпіталізаваны.
0
0
0
0
0
0