У Бельгіі на непрацуючым блоку АЭС «Дуль» адбыўся выбух. Як паведамляе РІАН, за ім адбылося ўзгаранне.

Reuters

Reuters

Прадстаўніца кампаніі Electrabel, якая абслугоўвае станцыю, заявіла, што ніхто не пацярпеў. «Выбухнуў трансфарматар на падстанцыі АЭС, у выніку чаго пачаўся невялікі пажар, які быў лакалізаваны на працягу гадзіны», — распавяла Эльзэ Дэ Клерк. Удакладняецца, што пагрозы радыеактыўнага заражэння няма, эвакуацыя не праводзілася. Прычыны здарэння высвятляюцца.

У кампаніі падкрэсліваюць, што інцыдэнт не паўплывае на забеспячэнне электраэнергіяй ў Бельгіі, піша Le Soir. У лютым 2015 блок АЭС «Дуль», на якім адбыўся выбух, быў адключаны. Гэта было зроблена ў сувязі са сканчэннем 40-гадовага тэрміну службы блока.

«Дуль» — найстарэйшая АЭС Бельгіі, размешчаная ў вусце ракі Шэльда на поўначы краіны. Першыя рэактары на ёй былі запушчаныя ў 1975 годзе. Усяго ў Бельгіі функцыянуе сем рэактараў, якія забяспечваюць каля 55% ад патрэбнага дзяржаве аб'ёму электраэнергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0