Кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Саакашвілі зрабіў гучныя заявы, каментуючы ў эфіры тэлеканала «1+1» затрыманне кіраўніка палітрады партыі «Укроп» Генадзя Корбана.

Адпаведны відэазапіс з'явіўся ў Youtube.

Адэскі губернатар у сваёй прамове, сярод іншых, жорстка раскрытыкаваў і бізнэсмэна Ігара Каламойскага, якому належыць тэлеканал.

«Гэтыя людзі рабуюць Украіну, адкуль у іх грошы? Трэба займацца і Корбанам, і Каламойскім, і Іванчуком, і Мартыненкам (апошнія двое блізкія да прэм'ера Арсенія Яцанюка)… Усе злодзеі павінны сядзець у турме, у тым ліку, з каманды прэзідэнта і каманды прэм'ера», — заявіў ён.

У выніку вядучая фактычна перапыніла прамову Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?