Франак Вячорка

РВК Савецкага раёну Менску даслаў экс‑студэнту БДУ Франаку Вячорку запрашэньне на сустрэчу. Ваенкамат усур’ёз жадае бачыць моладзевага актывіста 25 сакавіка — акурат у Дзень Волі.

Нядаўні студэнт Франак Вячорка пакуль знаходзіцца ў досыць няпэўным становішчы: справа з аднаўленьнем на журфаку БДУ яшчэ працягваецца, збіраюцца дакумэнты для суду, блізіцца прафсумоўе. У дадатак, цікавасьць да Вячоркі‑малодшага настойліва праяўляе ваенкамат: моладзевы актывіст атрымаў ужо дзьве позвы. У апошняй зь іх прызначаны час для сустрэчы з хлопцам: 25 сакавіка, 18.00, калі ў Менску мае пачацца масавая акцыя. Таму Вячорка ў ваенкамат не сьпяшаецца:

— Вядома, я туды не пайду, бо ў гэты час буду заняты крыху іншымі справамі, — заявіў «Салідарнасці» Вячорка.

Юлія Аляксандрава, «Салiдарнасць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0