president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Лукашэнка узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў. Адпаведная пастанова размешчана на партале pravo.by.

«За значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і актыўную дабрачынную дзейнасць», — тлумачыцца ў дакуменце за подпісам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Дзмітрый Лукашэнка ўзначальвае Прэзідэнцкі спартыўны клуб ад моманту яго заснавання ў 2005 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0