У Германіі на 87 годзе жыцця памёр былы нямецкі журналіст, палітычны дзеяч ГДР, член палітбюро Цэнтральнага камітэта Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ) Гюнтэр Шабоўскі.
Менавіта Шабоўскі 9 лістапада 1989 года на прэс-канферэнцыі, што транслявалася ў прамым эфіры па тэлебачанні ГДР, абвясціў аб новым свабодным парадку выезду грамадзян Усходняй Германіі за мяжу. У выніку гэтая навіна прывяла да падзення Берлінскай сцяны, калі тысячы немцаў накіраваліся да памежных пунктаў і запатрабавалі іх адкрыцця.
У 1990 годзе Шабоўскі быў выключаны з шэрагаў Партыі дэмакратычнага сацыялізму, што ўтварылася з СЕПГ. У адрозненне ад многіх вядомых палітыкаў ГДР ён не адмаўляў адказнасці і маральнай віны за палітычныя падзеі ва Усходняй Германіі.