У межах «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ» прэзентацыя-дыскусія з удзелам польскіх і беларускіх коміксаробаў і выдаўцоў: Томаша Самойліка і Адама Глобуса, а таксама Паўла Адамяка і Змітра Вішнёва.

Прэзентацыя перакладf польскага комікса «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». Вядучая — арт-крытык, рэдактарка альманаха «pARTisan» Таццяна Арцімовіч.

Адрас: галерэя Ў (Мінск, Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19:00. Уваход: вольны.

***

Пра комікс «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу расійскай імперыі, у тым ліку - Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой часцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з вымысленнымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі і каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, і Ўкраіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0