Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы крушэнне самалёта А321 авіякампаніі «Кагалымавія», заявіў, што Уладзімір Пуцін не плануе рабіць якую-небудзь спецыяльную заяву з гэтай прычыны. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Пуцін атрымлівае ўсю інфармацыю аб ходзе расследавання прычын катастрофы.

Гаворачы аб верагодных прычынах падзення самалёта, Пяскоў сказаў, што нельга выключаць ніводную з версій, у тым ліку тэрарыстычны акт.

«Следства толькі пачынае сваю працу, якая з версій ляжа ў аснову па меры прасоўвання следчых дзеянняў, мы зараз сказаць не можам. Але ў любым выпадку зараз артыкуляваць нейкія папярэднія здагадкі, нейкія думкі, нейкія сцвярджэнні, якія ні на чым не грунтуюцца, гэта цалкам няслушна», — сказаў Пяскоў.

Для разумення прычын катастрофы трэба дачакацца вынікаў следства, «а не займацца нейкімі спекуляцыямі», дадаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?