Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зноў выказаў спачуванні родным і блізкім тых, хто загінуў у авіякатастрофе ў Егіпце ў суботу.

«Хачу яшчэ раз выказаць спачуванні блізкім, родным загінулых», - сказаў ён на сустрэчы з міністрам транспарту Максімам Сакаловым, які ўзначальвае ўрадавую камісію па расследаванні прычын гэтай катастрофы. «Гэта — велізарная трагедыя», — сказаў Пуцін. «Мы і сэрцам, і душой разам з вамі», — дадаў Пуцін.

«У такія трагедыі, у такія гадзіны, безумоўна, вельмі важна адчуваць плячо блізкіх людзей, суперажыванне ўсёй краіны з нагоды гэтай жудаснай катастрофы», — дадаў ён.

Прэзідэнт Расіі асобна падзякаваў жыхарам Пецярбурга, дзе пражывала большая частка ахвяр катастрофы, за спачуванне і суперажыванне іх сем'ям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?