Дзяржсакратар ЗША Джон Керы выступіў за наданне Данбасу спецыяльнага статусу. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Мір».

«Данбасу павінен быць нададзены асаблівы статус, а цяжкае ўзбраенне — адведзена», — заявіў Кэры. Акрамя таго, ён лічыць, што разам з адводам цяжкага ўзбраення міжнародныя межы павінны заставацца недатыкальнымі. Таксама АБСЕ павінна быць дапушчана да маніторынгу сітуацыі, каб міжнародныя назіральнікі маглі прысутнічаць на выбарах, якія павінны будуць праводзіцца ў адпаведнасці з украінскімі законамі.

«Усё гэта павінна адбыцца, і тады санкцыі будуць знятыя, тады мы зможам вярнуцца да адносін, якія, я спадзяюся, пойдуць на карысць людзям Украіны і знізяць напружанне, якое існуе на працягу апошняй пары гадоў», — заявіў дзяржсакратар ЗША.

«Але на самай справе гэта пытанне пагаднення. Мінскае пагадненне было дасягнута. Яно патрабуе пэўных дзеянняў з усіх бакоў», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0