Выданні можна замовіць да 14 лістапада, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або пазваніўшы па тэлефоне +375 29 5507969. Цана кожнага выдання пазначана без уліку кошту дастаўкі. Дастаўка ажыццяўляецца кур’ерам (толькі па Менску і ваколіцах) або праз пошту накладзеным плацяжом. Магчымы самавываз (тады за дастаўку не трэба плаціць). Цана дастаўкі, у залежнасці ад вагі выдання, можа складаць ад 30 да 50 тысяч рублёў. Пры замове камплекта выданняў ад 3 асобнікаў дастаўка робіцца за наш кошт.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» пазначайце «Рэдкія нумары». У лісце, акрамя пераліку патрэбных нумароў, трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

№ 1 — 1998. Тэма нумару — «Парнаграфiя»

Першы нумар часопіса, выдадзены невялікім накладам. У нумары — раман Вiтольда Гамбровiча «Парнаграфiя», навэлы з «Новага дамавiкамэрону» Адама Глёбуса, эсэ Евы Сыс «Глёбус Беларусi» i Валеркi Булгакава «Генiй Лукашэнкi», а таксама «Валадарская баляда» Паўла Севярынца, iнтэлектуальная чытанка: тэкстыЎмбэрты Экi, Вальтэра Бэн’ямiна, Пэтэра Слотэрдайка, Жана Бадрыяра, Лешака Калакоўскага, развагi Кшыштафа Чыжэўскага над комплексам сярэднеэўрапейца i Аксаны Забужко над комплексам украiнца. Побач з скандальнай прозай Гары Мэт’юза ў шыкоўным перакладзе Юдаля Марголiна новыя творы Вольгi Караткевiч, Марыi Роўды, Наталкi Бабiнай i Евы Вежнавец, вершы Далiлы Самасысi (Андрэя Хадановіча) песьнi Янкi Ценя, геапалiтыка вуснамi Зьбiгнева Бжэзiнскага, дзёньнiкавыя запiсы.

№ 3 — 1999. Тэма нумару — «Кабеты»

Гэты выпуск не мае нічога супольнага ні з 8 Сакавіка, ні з жаночымі выданнямі кшталту «Гаспадыні» ці «Алесі». Гэта і не спроба пранікнення ў сутнасць жаноцкасці, што было б вельмі па–мужчынску, як любая спроба пранікнення. Гэта толькі позірк кахання. (З прадмовы)

Сярод аўтараў выдання — Кейт Мілет, Ірына Шаблоўская, Адам Глёбус, Зміцер Майбарада, Вольга Караткевіч, Эрыка Джонг, Расціслаў Пермякоў, Севярын Квяткоўскі і інш.

№ 1 — 2000. Тэма нумара — «Панславізм: думка і злачынствы»

У нумары публікуюцца шматлікія аўтары з розных славянскіх краёў: чэхі Вацлаў Чэрны і Ян Патачка, палякі Чэслаў Мілаш і Кшыштаф Чыжэўскі, славенцы Драга Янчар і Алеш Дэбэляк, сэрб Вук Драшкавіч, баўгар Івайла Дычэў, украінец Мікола Рабчук, беларусы Янка Станкевіч, Ігар Сідарук, Ягор Новікаў, Ілья Куркоў, а таксама амэрыканец Рычард Пайпс, немцы Томас Ман і Вальтэр Бэн’ямін. Славамір Адамовіч публікуе свой турэмны дзёньнік і слоўнік да яго. Побач цудоўная падборка паэзіі, беларускай і перакладнай: новыя вершы Андрэя Хадановіча «З чаго пачынаецца Жодзіна» і Максіма Шчура «Альшанскія могліцы», а таксама «Сымфоніі» Оскара Любіча-Мілаша і шматмоўная творчасьць Івана Блатнага. Адкрываецца нумар апытаньнем ARCHE пра будучыню славянскай ідэі, на якое адказваюць, сярод іншых, Сьвятлана Алексіевіч, Зьбігнеў Бжэзінскі, Юры Хадыка. Прадмову да нумару напісаў Сакрат Яновіч.

№ 5 — 2000. Тэма нумару — «Адам Глобус»

У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай («Гульні з народам»), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка (Уладзімер Караткевіч, Галіна Булыка, Леанід Дранько-Майсюк) і інш.

Змест

Цана 199 тыс.

 

7 — 2000. Тэма нумара — «Слоўнік Свабоды»

«Слоўнік Свабоды». Такі назоў рэдакцыя «ARCHE» дала леташняму канцэптуальнаму праекту Беларускай службы Радыё Свабода «Слова дня». Штодзень на працягу ўсяго 1999 году ў вызначаны час на хвалях «Свабоды» грымелі «словы», агучаныя жывым голасам іх аўтараў. Цяпер «словы» можна прачытаць і на паперы. (З прадмовы да нумара).

 

№ 9 — 2000. Тэма нумару — «Мэдыцына»

У нумары: Ігар Сарокін «Псыхічныя парушэньні ў незалежнай Беларусі», Віталь Кошалеў «Патагенэз беларускага мэнталітэту», Алесь Наўроцкі «Лірыка». Таксама ў нумары публікуюцца вершы Людкі Сільновай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча, Міколы Раманоўскага; Лісты Ўладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча і інш.

 

№ — 2002

У гэтым нумары: «Амэрыканскі дзёньнік» Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова «Маша і Мядзьведзі» і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш.

 

№ 2 — 2002. Тэма нумару — «Нашы дзеткі»

У выданні публікуюцца згадкі пра дзяцінства (Зінаіда Бандарэнка, Ігар Марачкін, Юлія Дранчук, Уладзімір Цэсьлер і г.д.), аповеды пра дзяцінства (Аляксей Бацюкоў, Севярын Квяткоўскі, Ева Вежнавец, Леанід Галубовіч і інш.), гутарка са Зьміцерам Саўкам «Выхаваньне — гэта ня толькі мова», зацемкі Адама Глобуса «Дачка», а таксама «Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне» Люіса Керала і інш.

 

№ 3 — 2002. Тэма нумару — «Андрэй Хадановіч»

У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага «Развагі аб гейскім пытаньні», «Малы Апакаліпсіс» Тадэвуша Канвіцкага (пер. А. Пяткевіча пры ўдзеле В. Булгакава), «Лісты Яна Станкевіча да Антона Адамовіча» і г.д.

 

№ 2 — 2003. Тэма нумару — «Туманнасьці беларускай гісторыі»

У выданні публікуюцца: вынікі апытання «З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?», стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі «Між айчынным чытачом і замежным калегам» (удзел бралі Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Юрась Ліхтаровіч, Вацлаў Арэшка, Алесь Смалянчук, Павал Церашковіч, Аляксей Хадыка, Валянцін Голубеў, Вячаслаў Насевіч, Уладзімер Арлоў, Ігар Лялькоў, Андрэй Дынько, Валер Булгакаў), артыкул Анатоля Сідарэвіча «Правобраз Акту 25 сакавіка», літаратурныя творы Рыгора Барадуліна, Анатоя Трафімчыка, Людкі Сільновай, Андруся Храпавіцкага і інш.

№ 4 — 2003. Тэма нумару — «Чэскі альбом»

Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Таксама ў нумары: развітанне з Быкавым (Славамір Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Юры Пацюпа, Вера Рыч, Яўген Сьвярсьцюк, Максім Шчур, Сяргей Шыдлоўскі); стэнаграмы апытання «ARCHE» Якія плюсы й мінусы для краіны будзе мець трэці тэрмін прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі? і круглага стала «Тарашкевіца — наркамаўка: складанае збліжэньне» і інш.

№ 5 — 2003. Тэма нумару — «Віленская анталёгія»

Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі. Таксама ў нумары публікуюцца: мемуары Вячаслава Адамчыка «Дзённік 1998″, успаміны Валянціна Тараса «На Вайсковых могілках» і інш.

 

№ 3 — 2004

Першы Полацкі нумар.У нумары: Алег Латышонак «Доўгае вяртаньне ў Полацак», Вітаўт Кіпель «Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду», Сяргей Шыдлоўскі «Зьбіраньне Полацку «, Янка Брыль «Чатыры сустрэчы з Сафіяй», гутарка з Уладзімерам Арловым «Ленін ня раз бываў у Полацку…» і інш. Сярод аўтараў нумара – Герман Кірылаў, Віктар Жыбуль, Імануіл Валерстайн, Уладзімер Лобач, Лена Глагоўская, Павал Абрамовіч і інш.

№ 7-8 — 2006

Цэнтральная тэма нумара – руйнаванне дыктатур. Адкрываецца нумар артыкулам Віталя Сіліцкага «Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца». Акрамя таго, у рубрыцы Гісторыя публікуецца шэраг артыкулаў чэшскіх аўтараў, прысвечаных падзеям 1960-1980-х гг. у Чэхаславакіі (Пэтар Блажак, Яраслаў Цугра, Мілан Отогал, Любаш Вэсэлы і інш.). У рубрыцы Крытыка друкуецца рэцэнзі Віталя Сіліцкага на кнігу Алега Алкаева «Расстрельная команда». Сярод аўтараў нумара – Пётра Рудкоўскі, Павал Усаў, Андрэй Хадановіч, Мікалай Ількевіч, Павал Абрамовіч, Том Карозэрс, Ян Максімюк і інш.

№ 3 — 2011. Тэма нумару — «Палессе: народы, улады і войны»

Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага сацыёляга Юзэфа Абрэмскага, праца якога таксама зьмешчана у нумары. Сярод іншых тэмаў аўтарка Дарота Міхалюк асьвятляе спрэчку вакол Палесься й спробу вызначэньня дзяржаўнай мяжы паміж БНР і УНР вясной 1918 году.

 

№ 7-8 — 2011. Тэма нумару — «Праз святы — да душы»

У прапанаваным нумары тэма святочнай культуры Беларусі разглядаецца ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання. Тут знайшлося месца і для адлюстравання святочных традыцый, распаўсюджаных на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (артыкулы Наталлі Сліж, Аляксандры Верашчагінай, Ганны Паўлоўскай, Людмілы Рогач), Расійскай імперыі (тэксты Вольгі Папко, Вольгі Сабалеўскай, Іны Соркінай), нямецкай акупацыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны (матэрыял Аляксандра Фрыдмана), пасляваеннага Савецкага Саюза (публікацыя Яна Шумскага). Не абыйдзеныя ўвагай і шматвяковыя адметныя святочныя традыцыі беларускай вясковай супольнасці, прадстаўленыя ў тэкстах этнолагаў Таццяны Кухаронак, Таццяны Валодзінай і Ірыны Махоўскай. Спецыфіцы адзначання святочных дзён і памятных датаў у сучасным беларускім грамадстве, ва ўмовах яго ідэалагічнага падзелу, прысвечаныя артыкулы гісторыка з Беластока Алега Латышонка і мінскага філосафа Арсенія Сівіцкага. (З прадмовы да нумара)

№ 9 — 2011. Тэма нумару — «Аўстрыя: ад імперыі да нацыі»

У нумары: эсэістыка Робэрта Мэнасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбэка; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры — Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк… Гэтыя і іншыя аўтары — у 9-м нумары за 2011 год на 450 старонак з ілюстрацыямі.

№1-2 — 2014. Тэма нумару — «Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах»

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся. Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і інш. Сярод аўтараў нумара – Вольга Гарбачова, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Аляксандр Радзюк, Анатоль Сцебурака і іншыя.

№4 — 2014. Тэма нумару — «Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый»

Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Сярод аўтараў нумара – Сяргей Харэўскі, Ірына Лаўроўская, Валера Руселік, Сцяпан Стурэйка, Таццяна Вадалажская і многія іншыя даследчыкі і грамадскія актывісты як са сталіцы, так і з рэгіёнаў.

№ 7-8 — 2014. Тэма нумару — «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд»

Нумар цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы. Сярод аўтараў нумара — Ежы Тамашэўскі, Анатоль Трафімчык, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Алесь Белы, Віталь Воранаў, Сцяпан Стурэйка і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?