Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 3 лістапада сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Швецыі ў Беларусі Марцінам Обергам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

mfa.gov.by

mfa.gov.by

Сустрэча адбылася па ініцыятыве беларускага боку. Па даручэнні Лукашэнкі шведскаму дыпламату перададзены збор твораў беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года Святланы Алексіевіч.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні развіцця беларуска-шведскіх адносін, а таксама дыялогу па лініі Беларусь-Еўрасаюз. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах.

Нагадаем, распараджэнне падарыць кнігі Алексіевіч шведскаму паслу Лукашэнка даў 23 кастрычніка, калі ў час цырымоніі пасадкі ў сталічным Лошыцкім парку дрэва свету ў гонар 70-годдзя заснавання ААН ён нефармальна пагутарыў з еўрапейскімі дыпламатамі.

У прыватнасці, пасол Швецыі павіншаваў Лукашэнку з атрыманнем Беларуссю Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Кіраўнік дзяржавы ў адказ сказаў: «Вы хоць страпянулі нашу грамадскасць. Яны пачынаюць думаць: гэтая Нобелеўская прэмія, а што гэта такое, як там Лукашэнкі да гэтага паставіцца? Кажуць, яна апазіцыянерка нейкая, а я і не чуў пра гэта. Таму вы не слухайце. Апазіцыянерка, не апазіцыянерка… У яе ёсць сваё меркаванне, яно было і ў савецкія часы. Гэта меркаванне кожны чалавек мае права мець пры сабе і яго выказваць. Але яна на барыкады нікога не клікала».

Калі пасол Швецыі заўважыў, што ён прачытаў яшчэ не ўсе кнігі Алексіевіч, Лукашэнка сказаў: «Іх не так шмат. Я вам магу падарыць гэтыя пяць кніг, вы ж на рускай добра чытаеце? Уладзімір Уладзіміравіч (да Макея), ад майго імя падары паслу апошняе выданне «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0