Адзін з гігантаў гульнявой індустрыі кампанія Activision Blizzard абвясціла аб набыцці брытанскай студыі King Digital Entertainment, распрацоўніка Candy Crush Saga, за 5,9 млрд даляраў, паведамляе The Verge.

Гэта найбуйнейшае паглынанне ў ІT-сектары Вялікабрытаніі з 2011 года, калі амерыканская HP купіла распрацоўніка карпаратыўнага ПА Autonomy за $10 млрд, адзначае The Financial Times. Activision Blizzard, выдадзенай такія гульні, як World of Warcraft, Call of Duty, Destiny і Diablо, заплаціць на 26% больш, чым складала рынкавая капіталізацыя King Digital Entertainment (4,7 млрд даляраў), але менш, чым у момант IPO у мінулым годзе.

Гендырэктар King Рыкарда Зацоні заявіў, што яго кампанія пабудавала адну з найбуйнейшых сетак гульцоў на Facebook і мабільных прыладах. Паводле яго даных, у гульняў King было 474 млн карыстальнікаў штомесяц у трэцім квартале 2015 года.

The Verge звяртае ўвагу, што заснаваная ў Швецыі Activision Blizzard, якая базуецца ў Ірландыі, традыцыйна факусавалася на кансольных і камп'ютарных гульнях, а на мабільныя праграмы даводзілася толькі 5% выручкі. Купля King Digital Entertainment адкрые выдаўцу доступ да велізарнай часткі мабільнага рынку і зробіць яе ўладальнікам адной з самых буйных забаўляльных сетак з больш чым 500 млн актыўных карыстальнікаў у месяц у 196 краінах свету і з 10 самымі вядомымі інтэрактыўнымі франшызамі ў свеце.

Як чакаецца, дзякуючы здзелцы даходы Activision ў будучым годзе павялічацца на 30%, што дазволіць ёй застацца лідарам па прыбытковасці ў індустрыі інтэрактыўных забавак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?