У баскетбольным турніры Кубак ФІБА мінскія «Цмокі» атрымалі другую запар перамогу, прычым у гасцях. Сёння яны перамаглі ў гасцях балгарскі «Рыльскі» з лікам 97:88.

Найлепшым у мінчукоў быў Энтані Хіліард, які набраў 21 бал. У Джасціна Грэя — 18 балаў.

Пасля 2 тураў: Цмокі — 4 (2 гульні), Катая (Фінляндыя) — 2 (1), Рыльскі — 2 (2), Камарна (Славакія) — 1 (1).

У Кубку ФІБА «Цмокі» 11 лістапада (19:00) на «Мінск-Арэне» згуляюць з фінскай «Катаяй».

Каманды праводзяць двухколавы турнір, у наступны этап выходзяць дзве каманды з групы.

У турніры Адзіная ліга ВТБ «Цмокі» 8 лістапада на «Мінск-Арэне» згуляюць з чэшскім «Німбуркам» (16:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0