Сёння на сайце nn.by адбылася анлайн-канферэнцыя з муфтыем Духоўнага ўпраўлення мусульман Беларусі Алі Варановічам.

Алі Варановіч нарадзіўся ў Мінску ў 1968 годзе ў татарскай сям'і. Яго бацька Ісмаіл Варановіч таксама быў муфтыем ДУМ. Алі Варановіч служыў на флоце. Затым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, пасля заканчэння якой працаваў інжынерам-канструктарам. Пачаў актыўна займацца рэлігійнай дзейнасцю ад пачатку 90-х гадоў. У 1998 годзе быў абраны ў склад муфтыята Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі. З 2004 года пастаянна працуе ў Духоўным упраўленні, спачатку ў якасці сакратара, а затым імама-хатыба (прамаўляе падчас пятнічнай службы і ў рэлігійныя святы). Алі Варановіч ў 2009 годзе скончыў вучобу на завочным аддзяленні Казанскага вышэйшага мусульманскага медрэсэ «Мухамадыя». У 2014 скончыў бакалаўрыят Расійскага ісламскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэалогія». Жанаты, гадуе чатырох дзяцей.

Свае пытанні да муфтыя Варановіча вы можаце пакідаць каментарамі да гэтай публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0