Джыхадысты групоўкі «Ісламская дзяржава» зноў ўзялі на сябе адказнасць за крушэнне расійскага пасажырскага лайнера А321 авіякампаніі «Кагалымавія» на Сінаі.

AP

AP

У размешчаным у інтэрнэце аўдыёзвароце гаворыцца пра тое, што катастрофа «аэробуса 31 кастрычніка — справа рук ісламістаў так званага «Вілайята Сінай» — падраздзялення ІД на Сінайскім паўвостраве, і што яны нібыта ажыццявілі гэты тэракт з нагоды гадавіны дня, калі прысягнулі на вернасць «Ісламскай дзяржаве».

«І нас не прымусяць растлумачыць, як мы гэта зрабілі», — сказана ў гэтым аўдыёзвароце.

Амаль адразу пасля катастрофы А321 ад імя ІД было распаўсюджана кароткае апавяшчэнне, у якім джыхадысты бралі на сябе адказнасць, але не тлумачылі, як менавіта гэта адбылося, і не пацвярджалі свае словы ніякімі візуальнымі сведчаннямі.

За пісьмовай заявай, выпушчанай падраздзяленнем «Ісламская дзяржава», якое называе сябе «Сінайская правінцыя» (ці «Вілайят Сінай») у дзень крушэння, было таксама радыёпаведамленне, перададзенае ў той жа дзень афіцыйнай радыёстанцыяй ІД «Аль-Баян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?