На ўзорах новых беларускіх банкнот выкарыстоўваецца слова «пяцьдзесят». Грошы друкаваліся ў 2009 годзе, і напісанне адпавядала тагачаснаму правапісу.

Аднак у 2010 годзе ўступілі ў сілу новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, паводле якіх замест «пяцьдзЕсят» мусіць пісацца «пяцьдзЯсят». Па Беларусі некаторы час хадзілі грошы з памылкамі, а пасля Нацбанк выдаў новыя купюры ўзору 2010 году з выпраўленым словам.

Цяпер жа прывітанне ад старой версіі правапісу зноў трапіць у кашалькі беларусаў.

«Пры ажыццяўленні Нацбанкам наступных замоваў на выраб новых банкнотаў неадпаведнасць будзе выпраўленая», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?