Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года. Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе прысягу і падпіша адпаведны акт. Пасведчанне прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш за тысячу запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы краіны, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Затым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе вайскоўцы прынясуць прысягу на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту. Па завяршэнні цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы урачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты.

З месца правядзення мерапрыемстваў будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Яна пачнецца ў 12.00 (па мінскім часе).

Акрамя таго, у Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт «Разам у новы дзень». На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама славутыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб'яднаныя любоўю да сваёй роднай Беларусі, паведамляе прэс-служба.

Глядзіце таксама: Шмат чырвона-зялёнага: Мінск рыхтуюць да інаўгурацыі Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0