Ламін Дзіяк, былы прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый, афіцыйна стаў падазраваным у атрыманні хабараў у абмен за адмову ад санкцый у дачыненні да расійскіх спартоўцаў, абвінавачаных ва ўжыванні допінгу.

Французская пракуратура мяркуе, што Дзіяк атрымліваў хабар у 2011 годзе. Як сцвярджаюць французскія СМІ, грошы маглі быць атрыманыя ад Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі за ўтойванне дадзеных аб парушэннях антыдопінгавых правілаў з боку расейскіх спартоўцаў.

Перш чым супраць Дзіяка былі выстаўленыя абвінавачванні, паліцыя правяла ператрус ў штаб-кватэры IAAF ў Манака.

Дзіяку, 82-гадоваму ураджэнцу Сенегала, а таксама яго дарадцы па юрыдычных пытаннях Хабібу Сісе, прад'яўленыя абвінавачванні ў карупцыі, адмыванні грошай і змове, паведамляе Франс-прэс са спасылкай на заяву французскай пракуратуры.

Абодва адпушчаныя пад заклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?