Толькі 15 з 28 краін Еўрасаюза гатовы прыняць мігрантаў па механізме іх размеркавання па квотах. Пра гэта паведамілі ў Еўракамісіі.
«На сёння 15 краін ЕС выказалі гатоўнасць прыняць просьбітаў прытулку ў рамках механізму размеркавання. З неабходных 160 тысяч месцаў цяпер даступна 2314 месцаў», — адзначылі ў ЕК.
У ведамстве падкрэслілі, што працэс ідзе павольна, бо ён складаны. «Мы цяпер толькі ў пачатку шляху, гэта доўгі працэс», — сказалі ў Еўракамісіі.
Краіны — члены ЕС павінны пераразмеркаваць на працягу бліжэйшых двух гадоў 160 тысяч мігрантаў, якія прыбылі ў Італію і Грэцыю. Да сённяшняга дня удалося перасяліць толькі каля 100 чалавек у Фінляндыю, Люксембург і Швецыю.