Зварот да дзеячоў культуры i мастацтва!

Як вядома ў эшэлонах улады iснуе план ператварэння цэнтру сталiцы ў камерцыйную турыстычную зону. Яго рэалiзацыя значыць знiшчэння старой iнфраструктуры i перамены ў стылi жыцця гараджан. Адной з першых у спiсе аб’ектаў урбанiстычнай рэформы значыцца вулiца Карла Маркса.

Адпаведна плану рэканструкцыi будуць пераробленыя пад банкi, дарагiя рэстараны i кафэ ўсе першыя паверхi будынкаў, якiя знаходзяцца на згаданай вулiцы. Пад патэнцыйную пагрозу пападае таксама крама «Рыба» (вул. Карла Маркса 26).

«Рыба» — гэта не толькi цудоўны помнiк архiтэктуры i дызайна першых пасляваенных часоў (хол крамы прыкрашаюць высокаякасныя фрэскi з выявамi дароў мора i акiяну). «Рыба» культавае месца беларускай культурнай тусоўкi, менскi Сайгон.

Тут сустракаюцца студэнты, прадстаўнiкi андэграўнду, тэатралы, працоўныя. Дзякуючы танным коштам i добрай працы супрацоўнiкаў крамы створана дзiўная атмасфера камунi кацыi, якая ў сваю чаргу гальванiзуе працэс творчасці.

Сёння над Рыбамi павiсла патэнцыйная пагроза закрыцця.

Мы заклiкаем лiтаратараў, мастакоў, выратаваць адну з фабрык беларускай культуры — прысвяцiць краме або прадстаўнiкам свету рыб твор мастацтва або лiтаратуры. Вiтаюцца любые формы творчасцi (верш, фiласоўскае эссе, карцiна, песня або iншы музычны твор). Тварыце i дасылайце нам вашыя шэдэўры.

У пачатку мая яны будуць выдадзены ў зборнiку, прысвечаным краме «Рыба». У вынiку пагрозы закрыццця крамы зборнiк стане салiдным аргументам у абарону аб’екта як помнiка сучаснай культуры. Не дадзiм ператварыць краму «Рыба» ў чарговы рэстаран «Абрыкос», або парфюмерную краму «Звезда» — месцы, дзе калiсьцi былi даступныя кафэ, а цяпер элiтныя дарагiя установы.

Абаронiм нашу культурную спадчыну!

Аўтары звароту:

Змiцер Плян (паэт)
Макс Вiльветаў (кампазітар)
Змiцер Вiшнёў (паэт, мастак)
Ярыла Пшанiчны (паэт, кампазітар)
Лёлiк Ушкiн (літаратар)

Вашыя творы можна дасылаць да 1 мая па адрасу: Мiнск 220030 а‑я 34

Кантакты: [email protected] і [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0