З 10 па 13 лістапада Беларусь наведае дэлегацыя Польшчы на чале з намеснікам міністра замежных спраў Конрадам Паўлікам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 5 лістапада на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, у склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі польскіх дзяржаўных органаў, органаў мясцовага самакіравання і дзелавых колаў.

Падчас візіту 10 лістапада плануецца правядзенне сустрэчы Паўліка з кіраўніцтвам МЗС і беларуска-польскіх палітычных кансультацый. Беларускі бок на кансультацыях узначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

11 лістапада члены польскай дэлегацыі возьмуць удзел у працы выставы «Прадэкспа», а таксама семінары «Беларуска-польскае супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання» ў Мінску.

12 лістапада дэлегацыя наведае Магілёў, дзе правядзе сустрэчу з кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці і возьме ўдзел у працы беларуска-польскага рэгіянальнага бізнес-форуму, а таксама мерапрыемствах Тыдня польскага кіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?