Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку будуць судзіць за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынка КДБ у Мінску 29 кастрычніка.

«Я сёння прыйшоў у суд Цэнтральнага раёна Мінска, каб атрымаць копію рашэння ад 28 кастрычніка (Лябедзька быў аштрафаваны на 9 млн рублёў за ўдзел у «Шэсці нацыянальнага сцяга» напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў), а мне кажуць: у вас ужо прызначаны разгляд новай справы», — паведаміў палітык.

Паводле яго слоў, пасяджэнне, на якім будзе разглядацца адміністрацыйная справа аб удзеле ў акцыі 29 кастрычніка, прызначанае на 10 гадзін 12 лістапада. Пры гэтым Лябедзька ўдакладніў, што позву ў суд ён не атрымліваў і ніякім чынам яму пра пасяджэнне не паведамлялі. Больш за тое, палітык не падпісваў пратакол аб правапарушэнні і не ведаў пра тое, што ён складзены супрацоўнікамі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?