Кінакампанія Weinstein у чацвер, 5 лістапада, выпусціла новы трэйлер да фільма «Мярзотная васьмёрка» (The Hateful Eight) Квенціна Таранціна.

Дзеянне фільма разгортваецца пасля грамадзянскай вайны. Паляўнічы на галовы трымае шлях у невялікі горад, везучы з сабой зняволеную. Па дарозе яны сустракаюць яшчэ некалькіх падарожнікаў і рухаюцца далей ужо ў пашыраным складзе. Патрапіўшы ў снежную буру, героі вырашаюць схавацца ў галантарэйнай краме, дзе знаходзяць цікавую кампанію: генерала Канфедэрацыі, меркаванага ката, мексіканца і каўбоя.

У ролях: Курт Расэл, Сэмюэл Л. Джэксан, Цім Рот, Майкл Мэдсэн, Чэнінг Татум, Джэніфер Джэйсан Лі, Уолтон Гогінс, Брус Дэрн і іншыя.

Сусветная прэм'ера фільма чакаецца 25 снежні 2015.

Першы трэйлер

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?