Сёння ў Рызе міністры юстыцыі краін Балтыі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, у якім яны дамовіліся аб дзейнасці па прад'яўленні патрабаванняў аб кампенсацыі савецкай акупацыйнай шкоды.

«Гаворка ідзе аб кампенсацыі шкоды ад савецкай акупацыі, і гэта будзе дэкларацыя міністраў юстыцыі трох Балтыйскіх краін, мы звернемся з тым, каб гэта было разгледжана ў міжнародным маштабе, у рамках міжнароднага права», - заявіў BNS у чацвер міністр юстыцыі Літвы Юозас Бернатоніс.

Па словах міністра юстыцыі Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, Расійская Федэрацыя з'яўляецца бесперапынным пераемнікам Савецкага Саюза, што акупаваў краіны Балтыі. Міністры юстыцыі пацвердзілі, што менавіта бесперапыннасць прававой пераемнасці краін Балтыі дазваляе ім прад'явіць дадзеныя прэтэнзіі. Паводле міжнароднага права, у сувязі з акупацыяй магчыма патрабаваць як кампенсацыю матэрыяльнага ўрону, так і кампенсацыю ў форме фармальнага прабачэння.

У праекце дэкларацыі, атрыманым BNS, гаворыцца: «Мы, міністры юстыцыі Балтыйскіх краін, дэкларуем, што прыйшоў час вызначыць сваё стаўленне з мінулым і зацверджанымі навукай метадамі вызначыць шкоду, якую панеслі з-за таталітарнага камуністычнага рэжыму савецкай акупацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?