Урад Фінляндыі знаходзіцца на мяжы роспуску з-за рэформы сацыяльнай аховы здароўя. Спрэчка тычыцца колькасці аўтаномных рэгіёнаў сацаховы здароўя, паведамляе Yle.

Прэм'ер-міністр Юха Сіпіля прапануе стварыць новую сістэму на аснове 18 аўтаномных рэгіёнаў сацаховы здароўя, у той час як у партыйных органах кааліцыйнай партыі прынята рашэнне аб тым, што аўтаномных рэгіёнаў павінна быць не больш за 12.

Старшыні трох кіруючых партый абмеркавалі сітуацыю ў будынку Дзяржсавета, пасля чаго Сіпіля адправіўся ў будынак парламента, каб прыняць удзел у сходзе парламенцкай фракцыі «Праўдзівых фінаў».

Паводле інфармацыі СМІ, Сіпіля прыгразіў распусціць урад, калі яго прапанова не будзе прынята да 18 гадзін.

Пазней стала вядома, што Сіпіля даў кааліцыйнай партыі дазвол разгледзець яго ультыматум адносна рэформы ў суботу. У той жа час прапанову прэм'ера будзе абмяркоўваць парламенцкая фракцыя кааліцыянераў.

Спрэчнымі момантамі рэформы застаюцца рэгіянальная структура сістэмы сацаховы здароўя, а таксама статус прыватных і дзяржаўных кампаній па вытворчасці паслуг сацаховы.

Рэформа стаіць на парадку дня палітычных партый Фінляндыі з 2011 года. Папярэдні ўрад не здолеў давесці рэформу да паспяховага фіналу, таму рэформай зноў занялося новы ўрад Сіпіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0