У інтэрнэце з'явіўся «адкрыты ліст» ад жанчыны, якая прадставілася маці аднаго з выхаванцаў праваслаўнага «вайскова-патрыятычнага» клуба «Славяне».

У гэтым лісце жанчына вінаваціць «Нашу Ніву» і аўтара матэрыяла «Супраць каго збіраюцца ваяваць «воіны Хрыста»» Арцёма Гарбацэвіча ў распальванні «ідэалагічнай варожасці (праваслаўе супраць каталіцызму)», паклёпе і дыскрэдытацыі афіцэраў МУС.

Сама жанчына не раскрывае ніякіх акалічнасцяў рэакцыі ўладаў. 

Аднак пра гэта піша адзін з яе аднадумцаў, таксама гродзенец, які падтрымлівае жанчыну.

«У нас у Гродне ўсё вельмі сур'ёзна. «Свядомыя» радасна паціраюць потныя далоні — 1:0 на іх карысць. Пакуль. Збіраем подпісы. Трэнера адхілілі. У Мінску, у МУС, ідзе разбор палётаў. Заняткі спыненыя, дзеці засмучаныя. Адчуваюць здраду. Адказваю за кожнае слова, усё — праўда», — сцвярджае нейкі Марат.

Нагадаем, нядаўна «Наша Ніва» апублікавала матэрыял, у якім даводзіліся факты, што ў праваслаўных «вайскова-патрыятычных» клубах Гродзенскай епархіі з дзецьмі працуюць інструктары з прарасійскіх арганізацый. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?