Карэн Ст’юарт

ЗША, хутчэй за ўсё, задаволяць патрабаваньні беларускага боку й скароцяць штат свайго пасольства ў Менску. Такое меркаваньне ў інтэрвію агенцтву Франс‑Прэс выказала амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт. Паводле слоў дыпляматкі, пасольства будзе вымушана пайсьці на такі крок, каб увогуле ня страціць дыпмісію ў Менску.

«На дадзеным этапе, я лічу, што нам вельмі важна мець там пасольства», — сказала яна.

Паводле слоў Карэн Ст’юарт, пытаньне кадравага складу пасольства будзе вырашанае на наступным тыдні. Аднак, пры гэтым дыпляматка адзначыла, што гэта істотнае скарачэньне, бо цяперашні штат ня ёсьць празьмерным, а неабходны для выкананьня ўскладзеных на пасольства функцый.

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0