Французскі сатырычны часопіс Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры пра крушэнне расійскага пасажырскага самалёта ў Егіпце. На адным з малюнкаў падаючыя з неба целы і абломкі А321 параўналі з бамбаваннямі ў Сірыі.

Global Look Press

У свежым нумары выдання, вядомага сваімі правакацыйнымі публікацыямі, тэма трагедыі абыгрываецца адразу ў двух малюнках. Абедзве карыкатуры размешчаныя на апошняй старонцы ў рубрыцы «Вокладкі, якіх вы пазбеглі». Як і мае на ўвазе назва, у гэтым раздзеле звычайна публікуюцца варыянты малюнкаў, якія былі прапанаваныя супрацоўнікамі рэдакцыі для афармлення тытульнай старонкі выпуску, аднак былі адпрэчаныя.

На першай карыкатуры намаляваны барадаты мужчына ў бедуінскай вопратцы і з аўтаматам, на якога падаюць абломкі самалёта — рухавік, шасі, кавалкі фюзеляжа, а таксама адзін з пасажыраў самалёта. Подпіс паведамляе: «Ісламская дзяржава»: Расія інтэнсіфікуе бамбаванні».

Другая карыкатура мае назву «Небяспека расійскіх лаўкостаў» і абыгрывае французскі скандал у сувязі з незаконным абаротам наркотыкаў з удзелам двух пілотаў, арыштаваных у Дамініканскай рэспубліцы. Скандал, які ўскосна звязалі з імем экс-прэзідэнта Нікаля Сарказі, у СМІ празвалі «Air Cocaine». На карыкатуры чэрап з жывымі вачыма на фоне палаючага самалёта канстатуе: «Трэба было мне ляцець Air Cocaine».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава пракаментавала інцыдэнт, напісаўшы ў сваім фэйсбуку: «Яшчэ хтосьці Шарлі?», маючы на ўвазе рэзанансную акцыю «Я — Шарлі» (Je suis Charlie), якая прайшла пасля тэракту ў рэдакцыі часопіса.

У студзені ў рэдакцыі Charie Hebdo адбыўся рэзанансны тэракт: двое мусульман, незадаволеных карыкатурамі на прарока Мухамеда, учынілі бойню ў офісе выдання. Загінулі 12 чалавек: 10 журналістаў, уключаючы галоўрэда выдання Стэфана Шарбано, а таксама двое паліцэйскіх, якія ахоўвалі будынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру